Футбольны матч паміж камандамі «Легія Варшава» і «Дынама Мінск» прайшоў у Варшаве ў рамках Лігі канферэнцый. За некалькі дзён да матчу суполка заўзятараў мінскай каманды заклікала беларусаў прыйсці на стадыён з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі.
Нягледзячы на тое, што «Дынама» не арганізавала паездкі для сваіх заўзятараў на гэты матч, беларусы, якія пражываюць у Польшчы, з’явіліся на трыбунах з нацыянальнымі сцягамі і транспарантамі з надпісамі, якія крытыкуюць дыктатуру Аляксандра Лукашэнкі. Заўзятары «Легіі» вывесілі вялізны банер з надпісам з заклікам пакараць Лукашэнку і яго стаўленікаў «за знішчэнне магіл польскіх герояў». Рэжым не дазволіў паказаць гэтыя здымкі на дзяржаўным тэлебачанні.
Нягледзячы на тое, што палякі разграмілі клуб з Мінска з лікам 4:0, матч запомніцца дзякуючы не гэтаму, а таму, з чым прыйшлі заўзятары на стадыён.
IAR/нг
Плакаты падчас матчу.
Трыбуны.